Ганна Шпакава — незалежная візуальная рэдактарка, прадзюсарка культурных праектаў, выкладчыца.
Працавала фотарэдактаркай у вядучых расійскіх часопісах, такіх як «Афиша», «Огонёк», «Сноб», а таксама ў міжнародным агенцтве навінаў РИА Новости.
Працавала куратаркай выставаў у Расіі і за яе межамі, у тым ліку на Маскоўскім Біенале, у Маскоўскім мультымедыя арт музеі, фотафестывалях Rencontres d'Arles, PHotoESPAÑA, WARM Festival, на Берлінскім фотафестывалі і фотавестывалі Тбілісі.
Камісарка Расіі на фотабіенале PhotoQuai ў Музеі Бранлі ў Парыжы, заснавальніца факультэту фатаграфіі ў Брытанскай вышэйшай школе дызайну (Масква).
Выпускніца МДУ імя Ламаносава, дзе вывучала псіхааналіз і псіхалогію мастацтва.