«Дзед Юзюк і "вялікі кастрычнік": жыццё стогадовага беларуса на фоне гісторыі краіны»
https://www.svaboda.Org/a/dzed-iuziuk-i-vialiki-kastrvchnik/28834681.html
(2019)

Праект распрацаваны і рэалізаваны Беларускай службай Радыё «Свабода».
Антон Трафімовіч — тэкст
Уладзімір Грыдзін — фатаграфія
Андрэй Рабчык — відэаздымкі
Дзмітры Васількоў — веб-дызайн, праграмнае суправаджэнне

Шорт-ліст намінацыі лічбавы сторытэлінг ПРАФОТА 2020
Ёсіф Прыгодскі нарадзіўся ў Расійскай імперыі ў 1917 годзе. У школу ён пайшоў у Польшчы. У Савецкім Саюзе ў яго нарадзілася дачка. Апошнія 26 гадоў ён жыве ў Беларусі. За сваё 100-гадовае жыццё ён пяць разоў змяняў грамадзянства. Усе 100 гадоў ён пражыў у сваёй хаце ў вёсцы Гейстуны пад Ашмянамі. Дзед Ёсіф нікуды не ездзіў, але да яго ў вёску штораз прыходзіла ўлада то нямецкага кайзера Вільгельма, то Пілсудскага, то Сталіна, то Гітлера, — то, урэшце, Лукашэнкі. У сотую гадавіну рэвалюцыі мы параўналі, якім было гэтае стагоддзе для Беларусі і для Ёсіфа Прыгодскага.

Кожнай падзеі ў жыцці дзеда Юзюка адпавядае пэўная падзея ў сусветнай гісторыі.

Прыклад: 1939 год.

Дзед Юзюк купіў свой першы веласіпед, «Niemen». Праз усё жыцьцё той «Niemen» быў адзіным уласным транспартам дзеда Юзюка, на якім ён праязджаў масімум (у адзін канец) 60 кіламетраў.

У той жа час, успыхнула Другая сусветная. У вёску дзеда Юзюка прыйшлі «першыя» саветы.
Шорт-ліст 2020: