Воля Шукайла
«Тры мары Тані»

(2019)
Шорт-ліст дакументальнай фатаграфіі ПРАФОТА 2020
Пра што мараць падлеткі? Прызнанне, каханне, сябры. А пра што можа марыць падлетак з сіндромам Даўна? Ды пра тое ж! Гісторыя Тані Філанец, мадэлі-пачаткоўкі з сіндромам Даўна, і яе неверагоднай мамы Кацярыны, якія, нягледзячы на стэрэатыпы, ідуць да выканання запаветных мар. Некалькі сцэн з жыцця сям'і на працягу тыдня: ад вучобы ў школе і моднага паказу да паходу Тані ў кіно са сваім хлопцам з Расіі. Матэрыял быў апублікаваны 11 лістапада 2019 года.
Шорт-ліст 2020: