Таццяна Ткачова
«Сезоны Веры»

(2017–2018)
Шорт-ліст дакументальнай фатаграфіі ПРАФОТА 2020
Вера Зянько з Валожына дзяўчынкай бегла за возам, на якім фашысты звозілі яе маці, цяжарную малодшай сястрой — і тыя злітаваліся і выкінулі яе з з воза. Цяпер Веры 91 год, яна называе сваё жыццё «апошнімі сезонамі» і пераказвае сваю біяграфію праз змесціва сваёй шафы з адзеннем. Тут усё яе жыццё: з кожнай сукенкай звязаныя свая гісторыя, свой успамін. Мы сустрэліся з Верай у беларускім Валожыне, яна ішла ў аптэку. На Веры былі велізарныя сонечныя акуляры, сукенка ў краткі, малінавыя шкарпэткі і туфлі. Гэта была любоў з першага погляду. Я падышла да яе пазнаёміцца і праз пяць хвілін сядзела за сталом у яе дома, а яна паказвала мне свае ўборы і расказвала іхнюю гісторыю. Потым я прыязджала да Веры ў Валожын некалькі разоў, застаючыся начаваць. Яна пражыла тут усё жыццё, за час якога мультыкультурны польскі Валожын стаў савецкім, а потым беларускім. Яе чатырох братоў і сясцёр раскідала па Украіне і Беларусі. Васіль і Вольга ўжо сышлі з жыцця, засталіся Ніна і малодшая Галіна. Іхнія бацькі былі сялянскага паходжання — маці працавала на зямлі, а бацька быў «пісьменны» і пайшоў у мясцовыя, як сказалі б зараз, органы самакіравання. Вера засталася ў родным горадзе — тут выйшла замуж, узяўшы прозвішча Перапеча, нарадзіла траіх дзяцей, працавала, гадавала ўнукаў.

Шорт-ліст 2020: