Максім Сарычаў
«Халодная вясна»

(2017)
Шорт-ліст дакументальнай фатаграфіі ПРАФОТА 2020
Хваля пратэстаў у Беларусі вясной 2017 года стала самай моцнай і маштабнай за апошнія сем гадоў. Яе справакаваў «дэкрэт аб дармаедстве», які абавязвае спаганяць суму, эквівалентную 250 далярам, у год з грамадзян, якія не плацілі падаткі больш за паўгода. З 470 тысяч т.наз. «дармаедаў» новы падатак заплацілі толькі 11,5%. Мірныя акцыі пратэсту па ўсёй краіне выклікалі жорсткую рэакцыю уладаў у выглядзе затрыманняў, збіцця, штрафаў, арыштаў палітычных актывістаў і ўдзельнікаў акцый, а таксама завядзення на былых чальцоў "Белага легіёна" крымінальных спраў аб масавых беспарадках і стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання. Апазіцыя называе гэтую справу фальсіфікаванай. Паводле ацэнак праваабарончай арганізацыі «Вясна», з лютага па красавік па ўсёй Беларусі было затрымана каля 930 чалавек, з іх больш за 100 арыштавана. Фотапраект ахоплівае падзеі, пачынаючы з першай, самай буйной, вулічнай акцыі ў лютым у Мінску, заканчваючы жорсткім разгонам шэсця на свята Дня волі 25 сакавіка і апошняй акцыяй пратэсту 1 траўня. Таксама ў фокусе праекта знаходзяцца менш прыкметныя падзеі: суды, акцыі салідарнасці і падтрымкі, вызваленне актывістаў. Героі праекта — удзельнікі акцый пратэсту, якія былі арыштаваныя на тэрміны да 15 сутак. У большасці з іх гэта быў першы вопыт затрымання і сутыкнення з турэмнай сістэмай. Яны дзеляцца асабістымі гісторыямі: перажываннямі, страхамі, падрабязнасцямі парушэння іхніх правоў і не баяцца казаць пра сваё стаўленне да ўладаў.
Шорт-ліст 2020: