Яўген Атцецкі
«Пераблытаныя»

(2017–2019)
Гран-пры дакументальнай фатаграфіі ПРАФОТА 2020
«Messed Up» — жаночы панк-гурт з горада Гродна. Заснаваны ў 2015 годзе. На момант стварэння калектыву яго ўдзельніцам было ад 15 да 18 гадоў. Гэта ўзрост актыўнага фарміравання каштоўнасцейі поглядаў. У гэтым сэнсе панк-рок стаў для дзяўчат з «Messed Up» альтэрнатыўнай сацыялізацыяй. Узаемадапамога, братэрства / сястрынства і адсутнасць іерархіі — сярод асноўных каштоўнасцеййпанк-асяроддзя.Таксама прадстаўнікі гэтай субкультуры выступаюць супраць любых формаў дыскрымінацыі.

Усе ўдзельніцы гурта «Messed Up» лічаць сябе феміністкамі. «Калі можам мы, дык і вы зможаце», — сваім прыкладам яны натхняюць жанчын быць больш актыўнымі ў барацьбе за свае правы. У той жа час жыццё дзяўчат поўнае характэрных для іх узросту сумневаў і трывог. Па-за звыклым асяроддзем яны часта сутыкаюцца з агрэсіяй і неразуменнем. Людзі ў Беларусі ў асноўным кансерватыўныя і асуджаюць іхніспосаб самавыяўлення. З іншага боку, дзяўчаты шмат стасуюццаз аднадумцамі і актыўна гастралююць як па гарадах Беларусі, так і па Еўропе. Людзі ў іншых краінах звычайна больш прыязныя і лепш прымаюць іхнілад жыцця. Гэта мацуе і дае сілы, каб трымацца абранага шляху.
Шорт-ліст 2020: