Андрэй Лянкевіч
«Традыцыйны інтэр'ер»

(2018–2019)
Шорт-ліст дакументальнай фатаграфіі ПРАФОТА 2020
У Беларусі, як і ў іншых краінах, працягваецца працэс урбанізацыі. На дадзены момант у вёсцы жыве толькі чвэрць насельніцтва краіны. Можна сцвярджаць, што за апошнія 60 гадоў адбылася рэвалюцыя: у 1959 годзе 5,5 млн беларусаў жылі ў вёсцы, а гарадское насельніцтва складала 2,5 млн. Цяпер сітуацыя наўпрост супрацьлеглая. У 6% сучасных беларускіх вёсак не жыве ні душы. У 72% населеных пунктаў сельскай мясцовасці пражывае менш за 100 чалавек. Буйныя вёскі з насельніцтвам звыш 5 тысяч чалавек для Беларусі — рэдкасць. Іх усяго 10, у іх пражывае каля 80 тысяч чалавек. Праект дакументуе інтэр'еры традыцыйных вясковых дамоў, якія ўхуткім часе знікнуць, пра што сведчыцьдынаміка.
Шорт-ліст 2020: