Алена Ерашэвіч «Проста людзі»
(2018–2019)
Шорт-ліст дакументальнай фатаграфіі ПРАФОТА 2020
Праект «Проста людзі» — пра жыццё нашых сучаснікаў, якія працуюць на зямлі ў фермерскіх і калгасных гаспадарках Беларусі і стаяць каля вытокаў вытворчасці малака ды хлеба. Задавальняючыся малым, яны пагружаныя ў свой свет, з якога не могуць ці не хочуць выйсці. Аддаленыя ад гарадскога жыцця, яны менш закранутыя сучасным грамадствам, не адпрэчваюць быцця і ўспрымаюць сябе такімі, якія ёсць. Цёмны фон раскрывае індывідуальнасць кожнага чалавека, дапамагаючы вылучыць яго з асяроддзя, рэчаіснасці. Усвядомленае паўтарэнне прыёму стварае тыпалогію вясковых жыхароў і ўнікальнай мясцовасці, у якой яны жывуць і працуюць.
Шорт-ліст 2020: