Дзмітры Брушко
«Апошняе дзіця»

(2018)
Шорт-ліст дакументальнай фатаграфіі ПРАФОТА 2020
У вёсцы Чаша Клецкага раёна, дзе цяпер жыве 41 чалавек, усяго адно дзіця — Максім Шамрук. Шэсць гадоў таму ён страціў бацькоў і апеку над ім узялі родныя бабуля і дзядуля, для якіх унук стаў суцяшэннем ад страты адзінай дачкі. Нягледзячы на тое, што яны пенсіянеры, ім хапае сіл на выхаванне ўнука. На момант здымак хлопчыку было 10 гадоў. Ягонызвычайны дзень складаецца з заняткаў у школе, якая знаходзіцца ў суседняй вёсцы, і дапамогі па хатняй гаспадарцы бабулі і дзядулю. Шчанюк, якога падарыў дзядуля, стаў для Максіма адзіным сябрам у вёсцы. У будні хлопчык гуляе з ім на пустой дарозе, аточанай закінутымі дамамі. Жыццё змяняецца ў выхадныя і летам, калі ў вёску прыязджаюць аднагодкі.
Шорт-ліст 2020: