Маша Святагор
«Курасоўшчына, любоў мая!»

(2015–2017)
Шорт-ліст арт фатаграфіі ПРАФОТА 2020
Курасоўшчына — адзін са шматлікіх спальных раёнаў Мінска. Тутя нарадзілася і вырасла. Нічым не адметны, з тыповай савецкай масавай забудовай, тэхнічным вадасховішчам «Смярдзючка» і чыгункай, гэтае месца ў маім уяўленні стала абрастаць сваёй міфалогіяй. Мне часам складана растлумачыць адкуль паўстаў той ці іншы вобраз і правесці мяжу паміж рэальнасцю і фантазіяй. Многія працы звязаныя з маімі дзіцячымі ўспамінамі і адчуваннямі, а таксамамаюць дачыненне да маіхадносін з горадам і сучаснай беларускай штодзённасцю. У дзяцінстве тыповаеі звычайнае часцяком становіцца выключным, поўным таямніцы і загадак. Гераіні маёй серыі па-рознаму ўзаемадзейнічаюць з гарадской прасторай Мінска і яго наваколлем. Некаторыя застываюць у нерухомасці і здранцвенні, у стане дрымоты і меланхоліі апускаючыся ў ваду як у сон, ці завісаюць у прасторы, або здзяйсняюць уцёкі з горада, адлятаючы або сплываючы з яго. Спробы наладзіць адносіныз асяроддзем падахвочваюць гераінь мімікрыраваць, зліцца з прасторай, стаць яечасткай, асімілявацца, схавацца, знайсці прытулак, залегчы на дно. Часам яны аказваюцца ў пастцы, будучы не ў стане паўплываць на сітуацыю. Сцэны, якія складаюцца ў асноўным з разнастайных элементаў штодзённасці, здаюцца, з аднаго боку, сюррэалістычнымі, ірацыянальнымі і фантасмагарычнымі. З іншага боку, у гэтых мудрагелістых і дзіўных злучэннях знаходзяць адлюстраванне многія з'явы беларускай рэчаіснасці, у якой досыць супярэчнасцейі парадоксаў.
Шорт-ліст 2020: