Маша Святагор
«Танчаць усе!»

(2018–2020)
Гран-пры арт фатаграфіі ПРАФОТА 2020
Гісторыя стварэння праекта пачалася з мяшка з-пад бульбы, у якім я атрымала больш за 150 нумароў часопіса «Советское фото» ад былога фотажурналіста. Гэта была гара макулатуры, ад якой ён хацеў як мага хутчэй пазбавіцца, а мне было цікава вывучыць візуальны змест гэтага папулярнага ў савецкі час медыя. Матэрыял паступова назапашваўся і ў выніку стаў асновай для стварэння серыі. Для гэтага праекта я не зрабіла ні адной фатаграфіі. У працы я выкарыстоўваю выявы, знойдзеныя ў «Советском фото». З фрагментаў чужых здымкаў, розных геаметрычных фігур, узораў і элементаў, выцінаных з каляровай паперы, я ўручную ствараю новыя выявы. Для мяне важна было знайсці падыход, які б дазволіў мне максімальна свабодна абыходзіцца са знойдзеным матэрыялам. На мой погляд, мантаж і дэканструкцыя гістарычных і культурных вобразаў і сімвалаў савецкай эпохі дазваляе мне выявіць і паказаць неадпаведнасці і парадоксы гэтай сістэмы. З аднаго боку, пра савецкі перыяд я ведаю аб'ектыўна недастаткова. З іншага боку, той факт, што я прадстаўніца пакалення, якое вырасла пасля распаду СССР, дае зусім новую перспектыву для даследавання не толькі савецкай, але і постсавецкай рэальнасці. У гэтых працах я часта факусірую ўвагу на парадаксальнай прыродзе савецкай сістэмы. Мяне заўсёды цікавіла мяжа пераходу рацыянальнага, лагічнага і разумнага ў ірацыянальнае і вар'яцкае — тое, што не паддаецца плоскай, адназначнай інтэрпрэтацыі. Прастора многіх маіх прац — гэта тэрыторыя карнавалу, хаосу, абсурду і дзікага свята, дзе змешваюцца паміж сабой усе элементы і слаі.

Апісанне тэхнікі: ручныя фотамантажы (выкарыстаныяматэрыялы: ч/б фатаграфіі з часопіса «Советское фото», каляровая папера, клей).
Шорт-ліст 2020: