Максім Сарычаў
«Я амаль магу чуць птушак»

(2017–2019)
Шорт-ліст арт фатаграфіі ПРАФОТА 2020
Праект з’яўляецца візуальным даследаваннем самага буйнога на тэрыторыі былога СССР нацысцкага лагера смерці «Трасцянец», які месціцца побач з Мінскам. У 1942−1942 гг. там былі забітыя габрэі з Аўстрыі, Германіі і Чэхіі (ад 60 000 — 65 000 да 200 000 ахвяраў). Праект даследуе стан нябачнасці і ўтоенасці таго, што адбылося — нацысцкую спецаперацыю «Sonderaktion 1005», якая пасля масавых забойстваў павінна была схаваць сляды злачынстваў. Геапалітычная нябачнасць праяўляецца ў тым, што памяць аб Трасцянцы аказалася нікому не патрэбная — у СССР праз тое, што большая частка ахвяр — еўрапейскія габрэі, а ў Еўропе праз фізічную і палітычную закрытасць і аддаленасць спачатку СССР, а цяпер Беларусі. Я сімвалічна парушаю спробу нацыстаў схаваць злачынства метадам фотаграм — асвятляю сонцам вынятыя з масавых пахаванняў асабістыя рэчы забітых, фрагменты чалавечых костак. Ландшафт лагера і мемарыяла даюць усведамленне забытасці і нябачнасці трагедыі сёння. З падобным намерам — разабрацца ў тым, што здарылася, убачыць нябачнае ў пейзажы — працавалі следчыя савецкай надзвычайнай камісіі, прыбыўшы ў 1944 годзе, праз некалькі дзён пасля сыходу немцаў. Вынікі іх працы ў выглядзе архіўных фатаграфій і архіўных подпісаў узятыя з Музея Вялікай Айчыннай вайны (Беларусь) і Латвійскага Нацыянальнага музея (Латвія). Праца над праектам праводзілася на працягу 2017 — 2019 гадоў у Беларусі, Аўстрыі і Германіі пры падтрымцы такіх арганізацыйі ў супрацы з такімі арганізацыямі, як Акадэмія навук Рэспублікі Беларусь, Цэнтр дакументацыі аўстрыйскага супраціву (Аўстрыя), Латвійскі Нацыянальны музей, МузейВялікай Айчыннай вайны (Беларусь), Гістарычная майстэрня (Беларусь), праграма «Reporters in The Field» Фонда Роберта Боша (Германія).
Шорт-ліст 2020: