Вольга Савіч
«Re:Story»
(2018)
Шорт-ліст арт фатаграфіі ПРАФОТА 2020
Невялікі стары чамадан з мноствам парваных фатаграфій быў знойдзены на мінскай сметніцы. Першым маім жаданнем было скласці ўсе гэта і зразумець гісторыю гэтых здымкаў. Але ў працэсе складання я зразумела, што нават калі карцінка рабіліся цэлым, выява са мной «не размаўляла». Я не магу адчуваць да гэтых фатаграфій нічога асабістага, таму што мяне з імі нічога не звязвае. Чаму іх выкінулі, мне невядома, і страціўшы сваіх уладальнікаў, гэтыя фота пазбавіліся і сваіх гісторый. У калажах я выкарыстала матэрыялы, знойдзеныя ў Мінску, горадзе, у якім я жыву. У гэтага горада складаныя адносіны з захаваннем культурнай памяці. Час, наколькі гэта магчыма, сцірае твар горада ці мяняе яго да непазнавальнасці. Знаходзячы на вуліцы старыя шпалеры, нататнікі, рэчы, я думала, што і гэта таксама гісторыя — асабістая, інтымная гісторыя горада, пра якую не гавораць у падручніках. Так знойдзеныя рэчы і абрыўкі фотаздымкаў склаліся разам у адзін сямейны альбом горада. Ён выкананы ў тэхніцы калажу, сабраны з фрагментаў чужога быцця, але ўжо са сваімі новымі гісторыямі.
Шорт-ліст 2020: