Кацярына Кузьмічова
«Прастора — Час»

(2017–2020)
Шорт-ліст арт фатаграфіі ПРАФОТА 2020
Усвядомленае адчуванне фізічнага асяроддзя, рэгіёна або лакацыі звычайна называюць «пачуццём месца». Гэта ўключае ў сябе эмацыйную рэакцыю на месца, а таксама наягонуюфізічную прыроду. Месцы, якія я знаходжу асаблівымі і наведваю, не заўсёды самыя прыгожыя на першы погляд. Тым не менш, мая эмацыйная сувязь з імі дазваляе мне прадставіць іх па-рознаму і на розных узроўнях. Такім месцам для мяне стала вёска ў Беларусі. Калі ў нас нарадзіліся дочкі, мы з мужам купілі невялікі домік на беразе ракі Вілія. Гэта была вёска, дзе мой муж часта праводзіў канікулы, калі быў дзіцем. Прыехаўшы туды, я стварала свой уласны фотаархіў, фатаграфуючы нашу штодзённасць, фармуючы будучую памяць для маіх дачок. Калі я знайшла архіўныя фатаграфіі сям'і майго мужа, знятыя ў гэтым самым месцы, мне падалося, што гаворка не толькі пра тое, што мы перажываем сябе ў пэўным прасторы і часе, але і пра само месца. Гэта месца ператварылася ў героя, які злучыў розныя пакаленні. Мінуўшчына размаўляе з цяпершчынай, а можа, і з будучыняй, імкнучыся забяспечыць яго ўзнаўленне. Аб’ядноўваючы архіўныя і сучасныя фатаграфіі, я адлюстроўваю, як адно і тое ж месца валодае ўспамінамі розных пакаленняў. Архівы сталі цякучымі, і памяць усведамляецца як працэс, які можа быць перагледжаны і абноўлены. Вобразы прадметаў з мінулага, захаваныя для памяці, таксама ставяць пад сумнеў сродак канструявання нашых успамінаў і сувязь пачуцця месца з пачуццём аб’екта. Змешваючы архіўныя фатаграфіі, дадаючы нацюрморты з памятнымі прадметамі, я зноўку злучаю прастору і час.
Шорт-ліст 2020: