Вынікі 2017
Аргкамітэт конкурсу праектнай фатаграфіі ПРАФОТА рады абвясціць шорт-ліст і пераможцаў фатаграфічнай прэміі 2017 года.
  • Сяргей Балай, «Быць сувораўцам»
  • Аляксандр Васюковіч, «Фота на памяць» *Гран-пры
  • Дзяніс Галавей, «Атамны век»
  • Сяргей Лескець, «Шэпт»
  • Дзмітрый Новікаў, «Зацемкі пешахода»
  • Аляксандра Салдатава, «Тэстастэрон»
  • Максім Сарычаў, «404: Not Found»
  • Сяргей Канаплянік, «Паміж ценяў»
  • Аляксандр Міхалковіч, «Арт Акбар!»
  • Аляксей Навумчык, «Зыбіцкая»
  • Леся Пчолка, «Мяне тут няма»
  • Вольга Савіч, «Алфавіт вайны» *Гран-пры
  • Максім Сарычаў, «Сляпая зона»
  • Аляксей Шлык, «Пацеркі з яблычных костачак»
Лонг-ліст і гран-пры намінацыі лічбавы сторытэлінг 2017 года.

  • Максім Багдановіч, «Шнары»
  • Аляксандр Васюковіч, Дар'я Царык «Кожная трэцяя. За зачыненымі дзвярыма» *Гран-пры
  • Сяргей Гудзілін, «Востраў малака»
  • Сяргей Гудзілін, «Па краі»
  • Дзіна Даніловіч, «Да»
  • Аляксандр Міхалковіч, «Белы аркуш паперы»
  • Аляксандр Міхалковіч, «Арт Акбар! У пошуках аэрапорту Завэнтэм»
  • Леся Пчолка, «Кара кропляй вады»
  • Аляксандра Салдатава, «Паспрабуй пачуць музыку»
  • Аляксандра Салдатава, «Пост № 1»
  • Максім Сарычаў, «Абед
  • Максім Сарычаў, «Двухлапы сябар»
    Сёлета мы атрымалі 79 заявак ад 52 аўтараў і аднаго калектыву. З іх 34 дакументальныя праекты, 29 — арт-праекты і 12 лічбавых. У лічбавым сторытэлінгу шорт-ліст не фармаваўся, а ў лонг-ліст увайшлі ўсе 12 дасланых нам праектаў.
    У склад журы ўвайшлі:
    Ганна Шпакава
    Cтаршыня журы
    Стэнлі Грын
    Stanley Greene
    Журы намінацыі «Лічбавы сторытэлінг»:
    Прысвечана Стэнлі Грыну
    Стэнлі Грын
    Фотажурналіст, заснавальнік агенцтва NOOR, лаўрэат шматлікіх прэміяў у галіне фатаграфіі.
    Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Нью-Ёрку. Яшчэ дзіцем быў удзельнікам «Чорных пантэраў» і актыўна выступаў супраць вайны ў В'етнаме. Быў адным з заснавальнікаў SF Camerawork — выставачнай прасторы авангарднай фатаграфіі. Фатаграфічную адукацыю атрымаў у Школе візуальных мастацтваў у Нью-Ёрку і ў Image Works, Кеймбрыдж (штат Масачусэтс, ЗША). Пасля сустрэчы з Ю. Смітам пачаў займацца фотажурналістыкаю. Здымаў для часопісаў, працаваў штатным фатографам у Newsday (Нью-Ёрк)

    Адная з самых вядомых ягоных працаў — дакументаванне вайны ў Чачэніі — знайшла адлюстраванне ў кнізе «Адкрытая рана» (выдавецтва Trolley) у 2003. У 2006 г. Стэнлі Грын атрымаў стыпендыю Katrina Media Fellowship ад Open Society Institute, а ў 2010 годзе, у супрацы з Кадырам ван Лёгёйзэнам, арганізаваў перасоўную выставу аб выніках урагану Катрын. У 2009 г. выйшла ягоная кніга «Чорны пашпарт» (выдавецтва Schilt Publishing), якая ў 2011 г. атрымала залатую ўзнагароду Deutscher Fotobuchpreis.

    Стэнлі Грын — лаўрэат пяці ўзнагародаў конкурсу World Press Photo, лаўрэат Міжнароднага гранту імя Юджына Сміта і гранту Getty Images у галіне рэдактарскай фатаграфіі за праект аб электронным смецці. Стэнлі Грын жыў і працаваў у Нью-Ёрку і  Парыжы.

    Памёр 19-га траўня. Улетку ў Менску меўся адбыцца ягоны варкшоп для беларускіх фотажурналістаў.