Вынікі 2014
Лепшым у намінацыі «Арт-фотаграфія» стаў праект Аляксандра Міхалковіча «Прымусіць інтэрнэт памятаць халакост». У «Дакументальнай фатаграфіі» перамагла Святлана Ярковіч з праектам «Паміж лесам і ракой».
Фіналісты ў намінацыі «Арт-фатаграфія»
  • Жанна Гладко «Inciting Force»
  • Аляксандр Міхалковіч «Прымусіць інтэрнэт памятаць халакост»
  • Аляксандр Міхалковіч «Мінулае памірае сёння»
  • Вольга Савіч «GENE.BY»
  • Аляксандра Салдатава «See(ing)»
  • Аляксей Шлык «Інстаграм»
Фіналісты ў намінацыі «Дакументальная фатаграфія»
  • Аляксандр Васюковіч «Еўрамайдан»
  • Аляксандр Міхалковіч «Стаць мужчынам?»
  • Аляксей Наумчык «Мы ніколі не станем старэйшымі»
  • Максім Сарычаў – без назвы
  • Максім Сарычаў «598 скрадзеных дзён»
  • Максім Сарычаў «Двухлапы сябра»
  • Вячаслаў Цуранаў «Ветэраны Другой сусветнай вайны»
  • Святлана Ярковіч «Паміж лесам і ракой»
Адмысловы ўспамін: Аляксандра Салдатава «Навука» і Сяргей Канаплянік «Пасля»
Журы 2014:
Ганна Шпакава
старшыня журы
Спецыяліст па фатаграфіі, дызайну і мультымедыя, куратар. Узначальвае фотадырэкцыю РИА Новости. Раней працавала фотарэдактарам ИД «Афиша», кіравала фотаслужбай часопіса «Огонёк», прадзюсіравала спецпраекты часопіса «Сноб».
Альміра Усманава
Альміра Усманава – філосаф і культуролаг, прафесар дэпартамента медыя Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільнюс, Літва).
Маціас Флюге
Matthias Flügge
Рэктар Універсітэта мастацтваў (Дрэздэн, Германія). Куратар шматлікаіх выстаў сучаснага мастацтва краін Цэнтральнай Еўропы, у прыватнасці, Польшчы. Быў узнагароджаны урадамі ФРГ і Польшчы за падвышэнне цікавасці да мастацтва.
Надзея Шараметава
Надзея Шараметава — куратар, даследчыца фатаграфіі, дырэктар Фонда «ФотоДепартамент» (Санкт-Пецярбург, Расія). З'яўляецца сталай арганізатаркай адукацыйных, выставачных і міжнародных праектаў «ФотоДепартамента», сярод якіх праект «Маладая фатаграфія».
Мацек Набрдалік
Maciek Nabrdalik
Дакументальны фатограф, жыве і працуе ў Варшаве, Польшча. Работы выстаўляліся ў ЗША, Мексіцы, Францыі, Італіі, Германіі, Чэхіі, Грэцыі і Польшчы. Публікаваўся ў выданнях Smithsonian, L'Espresso, Stern, Newsweek, Polityka, The New York Times, The Wall Street Journal і іншых. Сярод міжнародных узнагарод — прэміі World Press Photo, Pictures of the Year International (у 2011 і 2013), NPPA The Best of Photojournalism (2010, 2011, і 2012).